Сустрэча кантактнай групы па ўрэгулюванні сітуацыі на Данбасе плануецца ў Мінску 9 снежня..
Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас брыфінгу ў Чугуеве Харкаўскай вобласці.
Паводле яго слоў, на сёння дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб тым, што сустрэча бакоў канфлікту ў Мінску адбудзецца 9 снежня.
У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што са стрыманым аптымізмам глядзіць на магчымасць спынення агню з 9 снежня пасля сустрэчы бакоў канфлікту ў Мінску.
0
0
0
0
0
0