Дзяўчыны з «HelloFlo» прапануюць фоткацца з тампонамі. «Мы лічым, што надышоў час для пераменаў», — напісалі яны.

«Ідзіце на Instagram і размясціце здымак (ці два-тры-чатыры) з тампонам у вашым паўсядзённым жыцці: на офісным стале, у заплечніку або на стале для сняданку», — раяць дзяўчыны з арганізацыі «HelloFlo».

Я і пайшла на Instagram, але каб паглядзець, ці шмат дзяўчын і жанчын зрабілі сабе фотку з хэштэгам #tamponliberation. «Ого!» — такая была мая рэакцыя, бо фатаздымкаў сапраўды шмат.

Цікава, што журналістка польскай рэдакцыі «Cosmopolitan» напісала пра гэтую акцыю, але замест ліда скромна запыталася: «WTF?».

У мяне аж такога абурэння гэтая акцыя не выклікала. Хутчэй рацыянальнае пытанне, ці сапраўды тампон у Instagram можа змяніць стаўленне да тампонаў (пракладак і г.д) не толькі ў Еўропе і Амерыцы, але і ў Азіі і Афрыцы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?