А ці ведаеце Вы такую кветку — казялец? Я таксама не ведаў. Прыйшлося браць лацінскую назву (Ranunculus acer) ды корпацца ў Вікіпедыі. Зірнуў адно на карцінку — гэта жкураслеп! Той самы кураслеп, што пра яго суседка наша казала, каб я, малы, яго не прыносіў, бо яна праз гэта аслепне.

Дык гэта я да чаго вяду… Наша мова вельмі разнастайная. У адным рэгіёне кветачку так назавуць, у другім інакш. Гэдаксама і птушкі. Успомнім нашу каню, якую называюць яшчэ канюхом,сарычамкавураммышаловам. Гэта птушка, ястрабок палявы, што просіць «пі-і-іць». А нашы паэты ўмелі розныя назвы выкарыстоўваць. Янка Купала:

Як у служкі сходзяць леты —
Ў пастуха,
Пытаймаціптушкі гэтай —
Канюха.

Запытайся гэтай хмары 
Гэтых слёз,
Гэтай кветкі на папары —
Гэтых лоз,

Гэтай грушы сярод поля
балот:
Яны ўсе аб маёй долі
Вядуць шчот(«Адвечная песня»)

Прытаіцца да моху русалкалясун,
Каня вечнага «піць» не заводзіць:
Пад звон-песню жывучых гусляравых струн
Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць(«Курган»)

Гэта стыхія нашае мовы — «кошка» і «котка», «спявае» і «пяе» і г. д.

Разбяромся, «котка» ці «кошка»?

Слоўнік «Жывёльны свет» і Атлас беларускіх народных гаворак кажуць нам, што амаль уся Беларусь кажа «кошка». Апроч паўночнага захаду. Ці можна, такім чынам, праігнараваць паўночны захад? Відаць, не, бо гэта радзіма літаратурнае мовы. Такія пісьменнікі, як Змітрок Бядуля, ўжывалі «котка»:

Кожная котка мае аксамітную падушачкукоўдрачкупасцель і наогул поўны гардэроб(«Салавей»)

Таму, калі Вы любіце класіку, калі Вы кансерватар — то можаце пільнавацца крытэра віленска-мінскіх гаворак (радзімы літаратурнае мовы) і казаць котка. Але калі вы прывыклі да кошка — таксама правільна добра.

Бабуля ніколі не давала сваім катам імёнаўназываючы іх проста Катамі або Кошкамі(Уладзімір Арлоў. «Прароцтвы Розы Герцыковіч»)

Не боймася разнастайнасці. Яна толькі ўпрыгожвае наш прыгожы беларускі свет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?