Медыкі з вайсковага шпіталя Walter Reed выявілі, што прычына боляў у тым, што змесціва страўніка паднімаецца ў стрававод і раздражняе яго. У выніку ўзнікае пякотка, кіслая адрыжка, боль у грудзіне, кашаль, запаленні горла.

Такі стан называецца гастраэзафагеальнай рэфлюкснай хваробай, або «кіслым рэфлюксам».

Яго спрычыняюць парушэнні функцыянавання страўніка і стрававода. Спрыяюць хваробе стрэсы, курэнне, алкаголь, а таксама прыём дафамін-прэпаратаў.

Звычайна для лячэння хваробы рэкамендуюць змяніць лад жыцця. Есці лепш маленькімі порцыямі. Спаць — на ложку, дзе галава ўзнятая. Нельга насіць цесныя рамяні. Лішняя вага таксама мае негатыўны ўплыў, але ж Абама амаль не мае лішніх кілаграмаў. Затое ён доўгі час курыў. Таксама прапісваюцца некаторыя таблеткі.

Інфармацыя пра здароўе прэзідэнта ў ЗША адкрытая. Лічыцца, што гэта важна для нацыі. Раз на год ён праходзіць поўнае дыягнастычнае абследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?