Сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі наведалі маці зняволенага актывіста БХД Яўгена Васьковіча ў Бабруйску Рушанію Іванаўну.

Ёй перадалі цёплыя рэчы, гігіенічныя сродкі і канцылярскія прылады для сына, паведамляе сайт БХД.

Маці палітвязня перадавала прывітанне і словы падзякі ўсім, хто хвалюецца за яе сына, піша яму лісту і ахвяруе грошы для яго, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД па Міншчыне Павал Пракаповіч.

У лютым Васьковічу споўніцца 25 гадоў. За спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года будынка КДБ у Бабруйску, у якое былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю, Васьковіч разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым 18 мая 2011 года быў асуджаны па ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйных памерах) КК на сем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Праваабаронцы зазначаюць, што ў дзеяннях хлопцаў бачацца прыкметы правапарушэння, але суд несправядліва кваліфікаваў іх дзеянні і вынес празмернае пакаранне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?