Фота AP.

Фота AP.

Фота REUTERS.

Фота REUTERS.

Фота AP.

Фота AP.

Улады Мексікі заяўляюць, што ідэнтыфікавалі астанкі аднаго з 43 зьніклых студэнтаў.

Астанкі былі знойдзеныя на смеццевай звалцы ў штаце Герэра. Імя студэнта, чые астанкі былі ідэнтыфікаваныя, — Аляксандр Мора.

26 верасня гэтага года ў горадзе Ігуала зніклі 43 студэнты. Яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыі, якая скончылася сутыкненнем з паліцыяй. Сведкі паведамілі, што студэнтаў тады павезлі на паліцэйскіх машынах.

Мэр Ігуалы быў арыштаваны федэральнай паліцыяй у сувязі з падазрэннем у арганізацыі выкрадання. Яго затрымалі ў прыгарадзе Мехіка пры спробе схавацца ад правасуддзя.

У лістападзе падазраваныя, затрыманыя па гэтай справе, прызналіся ў забойстве больш як 40 маладых людзей, паведаміў генеральны пракурор Мексікі Хесус Мурыльё Карам.

Па адной з версій, 43 студэнты былі арыштаваныя паліцыяй 26 верасня. Потым паліцыя перадала арыштаваных маладых людзей лідарам мясцовых банд. Пазней стала вядома, што студэнты былі забітыя і спаленыя членамі наркакартэля «Герэрас Унідас». На допытах паліцэйскія сцвярджалі, што напад на маладых людзей «замовіў» незадаволены іх актыўнасцю мэр горада Ігуала.

Штат Герэра лічыцца адсталым рэгіёнам Мексікі. Там — адзін з самых высокіх узроўняў забойстваў па краіне — 77 на 100 тысяч жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?