Кубінскі доктар вылечыўся ад віруса Эбола ў жэнеўскай клініцы і вярнуўся дадому ў Гавану. Яго сустракалі сваякі і прадстаўнікі ўладаў.

Фота cubanosporelmundo.com.

Фота cubanosporelmundo.com.

43-гадовы Баэс Сар'я (Felix Baez Sarria) уваходзіў у склад міжнароднай каманды, якая была адпраўленая ў Сьера-Леонэ для аказання дапамогі пацыентам з Эболай. Першыя сімптомы ліхаманкі выявіліся ў Сар'і 16 лістапада, пасля чаго ён быў дастаўлены ў сталічную бальніцу Сьера-Леонэ, 17 лістапада тэсты пацвердзілі дыягназ «ліхаманка Эбола».

Згодна з рашэннем Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя (СААЗ), Сар'я быў дастаўлены ва ўніверсітэцкі шпіталь у Жэневе, які спецыялізуецца на лячэнні інфекцыйных захворванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?