У Дзятлаўскім раёне «УАЗ» праехаў па мужчыне, які ляжаў на дарозе і памёр на месцы здарэння. 

Паводле ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, у папярэднія гады гэты вясковец чатыры разы штрафаваўся за парушэнні, дапушчаныя ў якасці пешахода, і адзін раз як веласіпедыст. Пры гэтым у чатырох выпадках знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. 5 снежня позна вечарам ён блізу вёскі Труханавічы ляжаў на праезнай частцы. Не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі і, хутчэй за ўсё, быў у нецвярозым стане.

Убачыўшы на дарозе чалавека, вадзіцель «Форда» прыняў улева. Праехаўшы метраў сто, вярнуўся. Заўважыў чалавека і вадзіцель аўтафургона «УАЗ», які таксама змясціўся ў бок. Нібыта нават не адчуў, што заднім колам праехаў па галаве.

Каторым з аўтамабіляў учынены наезд, устанавіў супрацоўнік ДАІ, які на ўнутранай частцы дыска кола «УАЗа» знайшоў рэчыва бурага колеру, падобнае на кроў.

Трэба адзначыць што ў 2011 годзе вадзіцель гэтага аўтамабіля за ўчыненне ДТЗ з удзелам пешахода з цяжкімі наступствамі атрымаў два з паловай года пазбаўлення волі ўмоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?