У Вялікім тэатры ў Маскве ў нядзелю, 7 снежня, адбываецца дабрачынны гала-канцэрт у падтрымку Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.

На афішы канцэрту намаляваныя балярыны ў жоўтых і сініх колерах — колерах ўкраінскага сцяга.

У канцэрце бяруць удзел зоркі сусветнага балета, якія ў свой час вучыліся ў Кіеўскім харэаграфічным вучылішчы, а таксама іх зорныя партнёры. Выступяць таксама будучыя зоркі — самыя адораныя навучэнцы Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.

У праграме — урыўкі з балетаў, якія сталі «візітнымі карткамі» тэатраў, на сцэнах якіх выступаюць ўдзельнікі канцэрту: «Кармэн-сюіта» Бізэ — Шчадрына, сцэны з балетаў «Рамэа і Джульета» Пракоф'ева, «Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Лічбавае каханне»/Digital Love Гендэля — К.П.Кінтана.

З ініцыятывай дабрачыннага вечара «Балет без межаў» выступіла зорка Вялікага тэатра Святлана Захарава.

Захарава і прадзюсар гала-канцэрта Юрый Баранаў абодва пачалі сваю вучобу і кар'еру ў Кіеве. Яны кажуць, што прыбыткі ад «Балета без межаў» дапамогуць іх альма-матар. «Я не магла застацца ў баку, і таму выступіла з ініцыятывай правесці ў Вялікім тэатры дабрачынны канцэрт, на атрыманыя сродкі ад якога ў вучылішчы будзе зроблены рамонт», — распавяла Захарава.

Усе квіткі на канцэрт прададзеныя, у тым ліку і VIP-пакеты коштам ад 3,5 то 11 тысяч даляраў.

Арганізатары спадзяваліся перадаць у Кіеў да 300 тысяч долараў, але з-за падзення курсу расійскага рубля гэтая лічба можа скараціцца ўдвая, перадае Бі-Бі-Сі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?