У чарговым матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» прайгралі з мінімальным лікам у гасцях «Ніжняму Ноўгараду» — 65:70.
У 10 матчах турніру ВТБ (які з'яўляецца адкрытым чэмпіянатам Расіі) «Цмокі» выйгралі ўсяго адзін матч і 9 прайгралі ды займаюць апошяе 16-е месца.
Каманды правядуць двуколавы турнір (30 гульняў), у плэй-оф выйдуць восем клубаў.
Наступную гульню ў ВТБ «Цмокі» правядуць 21 снежня ў Казахстане супраць «Астаны», 23-га матч у Маскве з ЦСКА.
Апроч таго, мінчукі гуляюць у турніры Еўрачэлендж.
9 снежня яны згуляюць у Літве з «Шаўляем», а завершаць групавы турнір 16 снежня ў «Мінску» з «Енісеем». У гэтым турніры у «Цмокаў» — адна перамога і тры паразы.