Усе часцей беларусы, якія выязджаюць за мяжу на «закупы», сутыкаюцца з завышаным спісаннем грашовых сродкаў з карткі. Уапошні час усплеск падобных выпадкаў назіраецца ў Польшчы.

Тыповая карціна выглядае наступным чынам. Грамадзянін Беларусі аплочваў тавар у краме, дзе цана была выстаўлена ў злотых. Прадавец, вызначыўшы па ідэнтыфікатару карты, што яе рахунак у беларускіх рублях, запатрабаваў падпісаць чэк у беларускай валюце. У адваротным выпадку, паводле яго слоў, аплата картай немагчымая. Рублёвая сума была пералічына з сумы ў злотых па не вельмі выгадным курсе, і, вярнуўшыся ў РБ, пакупнік выяўляе, што спісаная сума была на 8% больш, чым паказаная на чэку.

Як правіла ў такіх выпадках, незадаволеныя кліенты асабліва не зазіраюць у карт-чэк, на якім амаль заўжды будзе прастаўлена абрэвіятура DCC.

DCC — англамоўная абрэвіятура ад Dynamic Currency Conversion, што ў перакладзе азначае «дынамічны абмен валюты». У рамках DCC пакупніку прапануецца на месцы канвертаваць суму пакупкі ў валюту яго рахунку — дапусцім, у тыя ж беларускія рублі. Сэнс паслугі ў тым, што шмат каму проста зручна разлічвацца ў звыклай валюце. Калі пакупнік згодны, ён падпісвае чэк у беларускіх рублях. А калі не згодны, у яго заўсёды ёсць магчымасць заплаціць у мясцовай валюце.

«Неабходна правяраць названыя ў карт-чэку ўмовы правядзення аперацыі да моманту падпісання.

Не падпісвайце карт-чэк, калі вы не згодныя з умовамі, і патрабуйце правядзення аперацыі без прымянення дынамічнай канверсіі», - раіць беларускім пакупнікам начальнік аддзела суправаджэння аперацый з банкаўскімі картамі ЗАТ «Альфа-Банк» Іна Нісцюк..

Фактычна ланцужок аплаты ў рамках DCC будзе ўключаць першапачатковую канвертацыю валюты ў беларускія рублі, за якую прыйдзецца заплаціць камісію. На гэтым этапе вы ўжо губляеце грошы. Затым замежны банк зноў сканвертуе суму толькі ў даляры, каб выставіць іх да спісання банку, які выдаваў картку. Беларускі банк атрымлівае суму да спісання ў далярах і канвертуе яе яшчэ раз ў беларускія рублі.

Ланцужок канвертацыі і камісія за работу з грашыма кліентаў часам прыводзіць да значных матэрыяльных страт. Будзьце пільныя!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?