Пешаходны мост праз МКАД у раёне вёскі Тарасава і мікрараёна Каменная Горка з'явіцца ў 2016 годзе.
Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «Гардарбуд» Міхаіл Глушакоў.
«Пешаходны мост праз МКАД у раёне вёскі Тарасава і мікрараёна Каменная Горка, які гарантуе бяспеку руху пешаходаў праз дарогу, пачнуць будаваць у 2015 годзе. Завяршыць будаўніцтва плануецца ў 2016 годзе», — сказаў Глушакоў.