Анархісты правялі ў Мінску пікет супраць «антысацыяльных ініцыятыў уладаў»
Анархісты правялі вечарам 8 снежня ў Мінску несанкцыянаваны пікет «супраць антысацыяльных ініцыятыў уладаў».
У акцыі ўдзельнічалі прыкладна паўтара дзясяткі чалавек. Пікет прайшоў блізу рэстарана «Макдональдс», што каля станцыі метро «Пушкінская».
Прыблізна ў 18.25 маладыя людзі разгарнулі банар «Улада рабуе народ». Яны запалілі фальш-фаеры і пачалі скандаваць: «Власть грабит народ!», «На зарплаты денег нет — на ментов ушел бюджет», «От властей толку нет — забастовка наш ответ», «Платишь налоги — протянешь ноги!» і іншыя.
Падчас акцыі яе ўдзельнікі раздавалі прахожым улёткі.
«Урад плануе павялічыць падатак з грамадзян і ўвесці падатак на беспрацоўных і пры гэтым павялічваць фінансаванне праваахоўных органаў, як гэта запланавана ў бюджэце на 2015 год. Мы, анархісты, выступаем супраць такога рабавання народа. Кантраляваць і размяркоўваць бюджэт павінны тыя, хто сапраўды працуе, а не чыноўнікі, якім няма справы да нашых праблем», — заявіў у мегафон адзін з удзельнікаў акцыі.
Пікет доўжыўся не больш за пяць хвілін, ніхто затрыманы не быў.
-
Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць
-
Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі
-
«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа
Каментары