Чацвёртую перамогу запар атрымала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

8 снежня каманда Любаміра Покавіча выйграла дома ў чацвёртай каманды Усходняй канферэнцыі «Салавата Юлаева» з Уфы з лікам 4:0 (1:0, 2:0, 1:0).

Пасля 34 гульняў «Дынама» з 58 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя пяць матчаў мінскае «Дынама» таксама правядзе дома: 12 снежня — з омскім «Авангардам», 14-га — з «Барысам» з Астаны, 24-га — з пецярбургскім СКА, 27-га — з рыжскім «Дынама», 29-га — з падольскім «Віцязем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?