Камяні на Марсе могуць распавесці пра колішнія азёры. Фота: NASA/JPL-Caltech/MSSS

Камяні на Марсе могуць распавесці пра колішнія азёры. Фота: NASA/JPL-Caltech/MSSS

Навукоўцы мяркуюць, што сабраныя за апошнія два гады звесткі аб складзе глебы ў кратары Гейл сведчаць аб існаванні некалькі дзясяткаў мільёнаў год таму буйнога возера ці ланцуга вадаёмаў на месцы сучаснай гары Шарп.

У складзе глебы навукоўцы знайшлі ў пародзе гары розныя солі, якія маглі быць утвораныя пад уздзеяннем ветру і вады.

Тэарэтычна, клімат на Марсе мільярды год таму быў спрыяльны для існавання шматлікіх азёраў у розных частках планеты.

«Калі нашая гіпотэза ўтварэння гары Шарп пацвердзіцца, гэта паставіць пад сумнеў сцверджанне аб тым, што цёплыя і вільготныя ўмовы былі непастаяннымі і назіраліся толькі ў асобных частках Марса ці толькі пад зямлёй», — кажа навуковец праекту Curiosity Эшвін Васавада. Ён дадае, што атмасфера Марса магла глабальна падтрымліваць тэмпературу вышэй за нуль па Цэльсіі.

У выніку работы марсахода Curiosity навукоўцы вызначылі, што раней на Марск былі спрыяльныя ўмовы для існавання простых мікраарганізмаў. Аналіз пародаў пацвердзіў, што некалі на планеце была вада і дастатковая колькасць рэчываў, неабходных для развіцця бактэрый.

Даследчыкі Марса мяркуюць, што марсіянская атмасфера некалі была значна больш шчыльнай, але большая частка паветра знікла прыблізна 4 мільярды год таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?