fcbate.by

fcbate.by

Дэлегацыя «жоўта-сініх» адправілася на заключны паядынак групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Атлетыка» з Більбаа (Іспанія), які пройдзе ў сераду (22:45), паведамляе сайт беларускага клуба.

На борт лайнера ўзняліся 19 футбалістаў галоўнай каманды. У Іспанію не паляцелі Дзяніс Палякоў, які атрымаў траўму на адной з апошніх трэніровак, і Філіп Младэнавіч, што працягвае лячыць пашкоджанне. Не паехаў таксама Аляксандр Паўлаў, у якога — тэмпература, удакладняе fcbate.by.

БАТЭ займае апошняе месца ў групе, але перамога над «Атлетыкам» дазволіць заняць 3-е месца ў групе і трапіць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Турнірнае становішча: Порту — 13, Шахцёр — 8, Атлетык — 4, БАТЭ — 3.

БАТЭ у пяці матчах атрымаў адну перамогу (над «Атлетыкам» у Барысаве 30 верасня — 2:1) і пацярпеў чатыры разгромныя паразы: («Порту» — 0:6, 0:3) і «Шахцёр» (0:7, 0:5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?