У Мінску ў раёне вуліц Ангарскай і Несцерава змяняецца рух грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

З-за правядзення рамонтных работ на тэрыторыі ДС «Ангарская-4» з 9 снежня адмяняецца рух тралейбуснага маршрута нумар 60. Рух тралейбусаў нумароў 3, 3д з боку прыпыначнага пункта «Вакзал» арганізуецца да станцыі метро Магілёўская, з боку ДС Ангарская-4 — адмяняецца. Тралейбусы нумар 34 з боку Зялёнага Луга-3 пройдуць да станцыі метро Магілёўская, з боку ДС Ангарская-4 — адмяняюцца.

Разам з тым арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршрута нумар 960 «ДС Ангарская-4 — ст.м. Магілёўская». Ён пройдзе па дзеючай трасе тралейбуса нумар 60 з выключэннем высадкі пасажыраў на прыпынку «ст.м. Магілёўская» па вул. Машынабудаўнікоў і арганізацыяй развароту на скрыжаванні вул. Ангарская — пр. Партызанскі. Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў нумароў 61, 88, 960 на закрытых участках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?