12 снежня ў магілёўскім грамадскім цэнтры «Кола сяброў» адбудзецца прэзентацыя кнігі Таццяны Барысік «Жанчына і леапард».

Кніга маладой пісьменніцы, чальца Магілёўскай філіі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» выйшла сёлета ў выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Кнігарня пісьменніка».

Большасць сюжэтаў, з якімі вы сутыкнецеся ў гэтай кнізе, — узятыя з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў, клопаты, праблемы і радасці сучасных вяскоўцаў і гараджан, уся гама чалавечых пачуццяў знаходзяць сваё адлюстраванне ў невялікіх апавяданнях пісьменніцы.

Узор сучаснай жаночай прозы — лаканічна і дасціпна, захапляльна і філасафічна, з пранікненнем у псіхалагічныя таямніцы чалавечых стасункаў.

Пачатак а 18-й гадзіне па адрасе: г. Магілёў, зав. Чкалава, 16, грамадскі цэнтр «Кола сяброў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0