28 сьнежня адкрывае зімовы сэзон рэспубліканскі гарналыжны цэнтар «Сілічы».
Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар цэнтру Сяргей Шайко, да прыёму наведнікаў гатовая гарналыжная траса №3. Ідзе падрыхтоўка трасы №1, а таксама дзіцячай трасы, абсталяванай пад’ёмнікам.
Як правіла, найбольшая колькасьць аматараў спорту прыяжджае ў «Сілічы» ў выходныя — да 2500 чалавек. У будзёныя дні цэнтар прымае да 500 наведнікаў.