Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі на адкрытых аўкцыёнах 26 сьнежня прадаў акцыі двух прадпрыемстваў — ААТ «АТЭП‑5» (Менск), якое займаецца міжгароднімі перавозкамі грузаў аўтамабільным транспартам, а таксама ААТ «Арбіта‑Сэрвіс» (рамонт бытавой, радыёэлектроннай апаратуры й электрабытавых прыбораў, арэнда й пракат усіх відаў канцылярскіх машын уключна з кампутарамі, і кантрольна‑вымяральнага абсталяваньня, раздробавы гандаль электрабыватавымі радыё‑ і тэлевізійнымі таварамі).
Паводле інфармацыі камітэту, 2994 акцыі ААТ «АТЭП‑5» (1,5% статутнага фонду) прададзены за 450 млн. рублёў. 8569 акцый (26,8% статутнага фонду) ТАА «Арбіта‑Сэрвіс — за 400 млн. рублёў.
Найбліжэйшымі днямі ў Менску пройдзе яшчэ некалькі аўкцыёнаў па продажы акцый, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасьці.