Грамадства33

Журналіст Аляксандр Алесін вызвалены пад падпіску аб нявыездзе

Журналіст Аляксандр Алесін вызвалены пад падпіску аб нявыездзе з СІЗА КДБ. Пра гэта напісала ў сваім Facebook журналіст Алена Якжык.

Пра затрыманне журналіста газеты «Белорусы и рынок», вайсковага эксперта Аляксандра Алесіна стала вядома ў чацвер 4 снежня, хоць, па інфармацыі «Нашай Нівы», Аляксандр Алесін быў затрыманы яшчэ 25 лістапада ў кавярні ў цэнтры Мінска. Разам з ім у кафэ знаходзіўся замежны дыпламат.

У панядзелак, 8 снежня, са слоў дачкі журналіста Вольгі, стала вядома, што сп. Алесіну выстаўленае абвінавачанне па артыкуле 356 «Здрада дзяржаве» і 356 частка 1 «Выдача дзяржаўнай тайны замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж». 

Паводле гэтага артыкулу прадугледжана зняволенне на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

Разам з Алесіным, паводле словаў Вольгі, абвінавачанне было высунутае супраць дыпламата адной з краін. Але ён не знаходзіцца ў зняволенні, бо абаронены дыпламатычным імунітэтам.

«Нам паведамілі, што бацька не з’яўляецца асноўным фігурантам справы», — сказала тады Вольга «Нашай Ніве». Тады ж яна выказала меркаванне, што бацьку вызваляць пад падпіску аб нявыездзе па стане здароўя.

Вызваленне Алесіна пад падпіску, найхутчэй, азначае, што ніякіх фактаў ягонай віны няма. Гэтаксама раней вызвалілі ксяндза Лазара — справа не пайшла ў суд.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць