У дзень прэм’еры фільма «Хобіт. Бітва пяці войскаў» над адным з будынкаў Масква-Сіці мусіла расплюшчыцца Вока Саўрона, арт-інсталяцыя аднога з сімвалаў эпапеі. Але арт-праект скасавалі праз рэакцыю з боку грамадства.

Арт-група «Свечение» распавяла на Facebook, што вымушаная спыніць праект, які ладзіўся як фанацкая акцыя.
«Праект не мае рэлігійнага і палітычнага падтэксту. І не жадаючы негатыву ў якой-небудзь форме, спыняем падрыхтоўку праекта»,
— пішуць яны.
Праект прыносіць прабачэнні тым, чые пачуцці закранула Вока Саўрона ды сцвярджае, што не чакала негатыўнай рэакцыі з боку грамадства.
Саўрон у раманах Дж. Толкіена — ніжэйшы дух (маяр), які стаў галоўным ворагам вольных народаў Міжзем’я. Над вежай крэпасці Барад-дур, што стала сталіцай Мордара, узвысіўся яго дух, які стаў сімвалам прыгнёту і страху. У фільмах Пітэра Джэксана гэты дух, Вока Саўрона, паказаны падобным да планетарнага дыску зоркі Фамальгаўт.
Каментары