У Віцебску затрымалі злачынцу, які падчас рабавання крамы кампаніі «Еўрасетка» цяжка збіў прадаўшчыцу металічнай трубой.

25‑гадовы жыхар горада Паставы, які ўжо быў раней асуджаны за крадзеж ды хуліганцтва, дачакаўся калі ў памяшканні не будзе нікога з пабочных асобаў — і накінуўся на дзяўчыну‑прадавачку. Цяжка яе збіў, скраў слухаўку, а таксама некалькі флэш‑картак і знік. Твару не хаваў: гэта дае падставы лічыць, што злачынец ішоў на наўмыснае забойства.

Затрыманы злодзей быў каля Паўднёвага рынку. Яму пагражае 15 гадоў пазбаўлення волі. Дзяўчына ўсе гэтыя дні ў вельмі цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0