Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 снежня падпісаў указ нумар 665, згодна з якім павялічаны памер усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі.

Як растлумачылі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, памеры стыпендый для студэнтаў ВНУ узрастуць на Br6,6 тыс. — Br10,1 тыс. і складуць ад Br89,4 тыс. да Br142,6 тыс.

Навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, стыпендыі павышаюцца на Br5,6 тыс. — Br8,9 тыс., дзякуючы чаму іх узровень дасягне ад Br75,1 тыс. да Br120,1 тыс.

Для навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійна‑тэхнічную адукацыю, стыпендыі павялічваюцца на Br3,5 тыс. — Br5,7 тыс. Яны складуць ад Br48,3 тыс. да Br77,3 тыс.

Пераразлік стыпендый будзе праведзены з 1 лістапада 2007 года. «Указ прыняты ў мэтах узмацнення сацыяльнай абароны навучэнскай моладзі», — падкрэслілі ў прэс‑службе прэзідэнта.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0