Маладзечанскі райвыканкам заявіў, што свінакомплекс ля Мойсічаў, на ўсход ад горада, будаваць не будуць.

Але пляцоўка для будаўніцтва іншага свінакомплекса, ля Соўлава, пакуль разглядаецца. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Генадзь Актанаровіч.

Цяпер распрацоўшчыкі будуць дапрацоўваць ацэнку ўздзеяння свінакомплексу на навакольнае асяроддзе.

Таксама рыхтуецца правядзенне экалагічнай экспертызы. І чакаецца канчатковае заключэнне.

Генадзь Актанаровіч з'яўляецца старшынёй камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, справаздачы па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе пабудовы свінакомплексу.

На мінулым тыдні у Маладзечне прайшлі грамадскія слуханні, дзе людзі масава выступілі супраць будаўніцтва свінакомплексу за пару кіламетраў ад горада, былі сабраныя некалькі тысяч подпісаў, а сёння ў горадзе нават з'явіліся ўлёткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?