У заключным матчы групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ прайграў у Більбаа «Атлетыку» з лікам 0:2 (Сан-Хасэ, 47, Сусаета, 88) і фінішаваў на апошнім месцы ў групе.

«Порту» — «Шахцёр» — 1:1.

Порту — 14, Шахцёр — 9, Атлетык — 7, БАТЭ — 3.

«Порту» і «Шахцёр» выйшлі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, «Атлетык» згуляе ў 1/16 Лігі Еўропы.

У БАТЭ ў шасці матчах — адна перамога («Атлетык», у Барысаве, 2:1) і пяць паразаў, чатыры з якіх разгромныя («Порту», 0:6, 0:3; «Шахцёр», 0:7, 0:5).

Такім чынам барысаўскі клуб прапусціў у групавым турніры 24 мячы. Гэта антырэкорд Лігі чэмпіёнаў.

Сёння свой удзел у еўракубках завершыць і мінскае «Дынама», матчам групавога раўнду Лігі Еўропы з гасцях супраць «Фіярэнціны» (23:05). Італьянцы гарантавалі сабе наступную стадыю, «Дынама» ўжо нічога не свеціць.

Фіярэнціна — 13, Генгам, ПАОК — 7, Дынама — 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0