Расклад некаторых міжгародніх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў з Мінска зменіцца ў снежні-студзені ў сувязі з пераносам рабочых дзён.

У суботу, 20 снежня, які стане працоўным днём за 26 снежня, міжгароднія маршруты, што абслугоўваюцца дзяржаўным прадпрыемствам «Мінсктранс», будуць працаваць па звычайным графіку, 24, 31 снежня і 9 студзеня — па графіку пятніцы,

25 снежня, 3 і 10 студзеня — па графіку суботы, 26, 27 снежня, 1 і 2 студзеня — па графіку буднага дня (серады).

У сувязі з пераносам рабочых дзён некалькі зменіцца расклад прыгарадных маршрутаў.

Так, 19 снежня і 9 студзеня яны будуць працаваць па графіку чацвярга,

20, 24, 31 снежня і 6, 10 студзеня — па графіку пятніцы,

25 снежня — па графіку суботы,

21, 26, 27, 28 снежня і 1, 2, 3, 4, 7, 11 студзеня — па графіку нядзелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?