Складанка падрыхтаваная па выніках хіт-парадаў 2014 года.

Партал выказвае падзяку экспертнай радзе з кіраўнікоў і прадстаўнікоў беларускіх клубаў у складзе: Андрэй Старцаў (Re:Public, Мінск), Гарык Аганджанян («Чердачок», Віцебск), Андрэй Лазук («Графіці», Мінск), Яўген Агапаў (TNT Rock Club, Мінск), Уладзімір Кубышкін (Tarantino, Мінск).

Сёмы па ліку «Прэм’ер Тузін» выйшаў пасля вымушанага перапынку ў тры гады. За гэты час CD-дыскі аджылі сваё, сцвярджае партал. Ад ідэй выдання на USB-флэшцы ў CD-боксе адмовіліся як ад занадта дарагой. Але на 12-годдзе парталу, што адбудзецца ў 2015-ым, «Тузін» падумвае аб выданні лепшых за 12 год песень на вініле.

Топ-12 песень сезону-2014:

  1. Песняры — Кацярынка маладая (музыка Рамана Козырава, словы Вячаслава Шарапава)
  2. Майтай — Полымя (музыка і словы: Андрэй «Тай» Дзяркоў)
  3. Landau feat. Zolki Band – Снежань (музыка гурт Landau, словы f.s.t.)
  4. Pauline — Пачакай (музыка і словы Паліна Цімохіна)
  5. Navi — Не засынай (музыка і словы Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук)
  6. BosaeSonca — Неба (музыка Алеся Ката-Зайцава, словы Анатоля Сыса)
  7. ZnaROCK&Вожык — Тацяна (музыка: Вожык і ZnaROCK, словы: Вожык)
  8. Akute — Наскрозь (музыка: Akute, словы: Рамана Жыгарава)
  9. Стары Ольса — Ave Maria (музыка і словы народныя, пераклад на беларускую Змітра Сасноўскага)
  10. Haina — Ціхі акіян (музыка Haina, словы Іллі Паплёўкі)
  11. Nizkiz – Гуантанама (музыка Nizkiz, словы Аляксандра Ільіна)
  12. TonqiXod — Насыпаць горы (музыка TonqiXod, словы Ўладзя Лянкевіча)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?