Як паведамілі ў Следчым камітэце, у чэрвені 1999 года ў сваёй кватэры ў Заводскім раёне Мінска з мноствам раненняў быў знойдзены труп 58-гадовага мужчыны. Па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, пацярпелы памёр ад цяжкіх цялесных пашкоджанняў, атрыманых у выніку не менш за 60 удараў. Была заведзена крымінальная справа. Але затрымаць забойцу атрымалася толькі праз 15 гадоў.

У чэрвені 2014 у Мінску за наркату арыштавалі 32-гадовага мужчыну. Аказалася, што ён мае дачыненне да забойства ў 1999-м. Той віну прызнаў і раскрыў акалічнасці здарэння.

Дарослы запрасіў 17-гадовага хлопца да сябе на выпіўку. Пасля некалькіх чарак гаспадар пачаў дамагацца юнака. Узнікла сварка. Хлопец пачаў адбівацца тым, што трапіла пад руку. Біў, пакуль мужчына не памёр. Пасля знішчыў сляды свайго знаходжання ў кватэры і сышоў.

Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд. Абвінавачанаму пагражае пакаранне ад 8 гадоў калоніі да расстрэлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?