Кіраўніцтва Беларусі будзе рабіць усё, каб у маленькіх грамадзян краіны было шчаслівае дзяцінства, а бацькам было лягчэй выхоўваць сваіх дзяцей. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на галоўнай ёлцы краіны ў Палацы Рэспублікі ў ходзе навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

«У апошнія снежаньскія дні мы ўсе чакаем цудоўнага імгнення, калі пачнецца навагодняя ўрачыстасць. А які ж Новы год без галоўнай ёлкі. Сёння тут сабраліся самыя лепшыя, выдатнікі вучобы, якія і стануць першымі гасцямі нашага Дзеда Мароза», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Адыходзячы год быў вашым годам — Годам дзіцяці. Менавіта ў гэтым годзе з’явілася на свет больш, чым калі‑небудзь за апошняе дзесяцігоддзе, маленькіх грамадзян Беларусі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў дзецям быць сапраўднымі патрыётамі, любіць Радзіму гэтак жа шчыра, як сваіх бацькоў, братоў і сясцёр.

Падарункам для дзяцей стаў навагодні паказ — чароўная казка з музыкай, песнямі, прыгодамі і цудамі, а таксама ласункі ад Дзеда Мароза, Снягуркі і Мышкі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0