У бліжэйшыя суткі, 12 снежня, надвор'е па-ранейшаму будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі — ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах месцамі галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай вобласці да моцнага.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 5°C, максімальная днём -2.. + 4°C. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём істотна не зменіцца.
13 снежня — часам ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
На большай частцы моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы -3.. + 2, днём -1.. + 5°C.
14 снежня ноччу на большай частцы, днём месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу -4.. + 1°C, днём -2.. + 3°C.