Грамадскага актывіста Алега Корбана адпусцілі з Акрэсціна: Няма свабодных месцаў
Грамадскага актывіста, лідара «Альтэрнаты» Алега Корбана, якога сёння затрымалі для адбыцця 10-суткавага арышту «за жнівень» (вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржынску) адпусцілі з міліцыі.
Пра гэта ён сам напісаў у сваім фэйсбуку
«Хм, пратрымалі 4 гадзіны ў міліцыі і адпусцілі. Павінны былі даставіць у ЦІП [цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна], за мной 10 сутак яшчэ жніўня, але адпусцілі. Аказваецца на ЦІПе няма свабодных месцаў. Дзяжурны ў РАУС развёў рукамі, сказаў, каб я чакаў новага сігналу ад участковага, на днях… Такая вось гісторыя, іду дадому», — напісаў Корбан.
-
Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне
-
«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце
-
«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі
Каментары