На рускай мове пачалі вяшчанне Нацыянальная радыёкампанія Украіны (НРКУ) і яе творчае аб'яднанне «Сусветная служба радыёвяшчання Украіны» (ВСРУ). Пра гэта паведамляе Урадавы партал.

«На пачатковай стадыі плануецца двухгадзінная праграма, якая складаецца з актуальных навін, грамадска-палітычных і культурна-адукацыйных праграм», - гаворыцца ў паведамленні.

Слухаць расійскія перадачы з Кіева можна як у эфіры на частаце 1431 кГц, так і ў інтэрнэце з 17:00 да 19:00 па кіеўскім часе (18:00—20:00 па Мінску). Праграмы «Украінскага радыё» можна слухаць як на тэрыторыі Украіны, так і ў Расіі. Магутны 800-кВт перадатчык забяспечвае пакрыццё ва Украіне і еўрапейскай частцы Расійскай Федэрацыі.

Інтэрнэт-карыстальнікі могуць слухаць праграмы на сайце радыё. Тут таксама публікуецца расклад праграмаў на рускай мове. Да паслуг карыстальнікаў таксама архіў перадач — іх можна праслухаць у любы зручны для слухача час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?