Koko Stephane родам з Камеруна, але ўжо даўно жыве і працуе ў Мінску. Сваю кар’еру ён пачаў на вечарынах Black&White Party, а ў 2009 годзе прадставіў першыя ўласныя песні. Першым яго кліпам быў «Where You Been». Зараз выканаўца працуе над першым сольным альбомам.

Кліп на «I’m Going Crazy» быў зняты яшчэ год таму, але праз тэхнічныя затрымкі ён выйшаў толькі зараз. Па словах рэжысёра Уладзіміра Няфёдава, кліп паказвае грахі шоў-бізнэсу, а адзін з вобразаў, чалавек у масцы, пазычаны з шаманскай культуры Камеруна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?