Актор Дэніэл Крэйг (Джэймс Бонд) і Range Rover Sport. Фота: Der Spiegel
Інцыдэнт адбыўся у Дзюсельдорфе (Германія) перад адпраўкай машын у Альпы. З дзевяці скрадзеных машын пяць былі мадэлі Range Rover Sport, мадэлі яшчэ чатырох не называюцца.
Галоўную аўтазорку фільма, спорткар Джэймса Бонда Aston Martin DB10, злачынцы не чапалі.
Машыны і злодзеі, што скралі іх, пакуль не знойдзеныя. Праз інцыдэнт сістэма бяспекі на здымачнай пляцоўцы ўзмоцнена.