Пра гэта галоўны трэнер жаночай беларускай зборнай па баскетболе Анатоль Буяльскі сказаў у інтэрв'ю «Спортивной панораме».

— Верагоднасць таго, што да чэмпіянату Еўропы [пройдзе ў чэрвені 2015 у Венгрыі і Румыніі, беларускі згуляюць у адной групе з Турцыяй, Польшчай, Італіяй і Грэцыяй — НН] вернецца Настасся Верамеенка, вельмі малая?

— Чаму ж? Мы плануем, што яна будзе ўдзельнічаць. Насця некалькі дзён таму нарадзіла, хутка прыступіць да трэніровак.

— Ці паспее набраць патрэбныя кандыцыі?

— У яе, лічы, паўгода на падрыхтоўку. Усё рэальна!

Як паведамляецца на старонцы Настассі Верамеенкі ў facebook, дачку назвалі Саша.

Настасся 20 чэрвеня ўзяла шлюб з баскетбалістам Дзмітрыем Палешчуком, фота Tribuna.com

Настасся 20 чэрвеня ўзяла шлюб з баскетбалістам Дзмітрыем Палешчуком, фота Tribuna.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0