Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці, скончана расследаванне крымінальнай справы па махлярству.

«Устаноўлена, што малады чалавек у перыяд з лістапада 2013 па красавік 2014 шляхам падману і злоўжывання даверам, знаходзячыся ў вельмі неспрыяльным фінансавым становішчы, пад рознымі падставамі схіліў грамадзян да куплі мабільных тэлефонаў у растэрміноўку. Але не збіраўся выконваць абавязацельствы па выплаце штомесячных плацяжоў.

Схемы былі розныя. У адных выпадках зламыснік абяцаў сам ажыццяўляць выплаты па растэрміноўцы, у іншых — нібыта можа выдаліць інфармацыю аб даўжніках з базы арганізацыі. Грамадзяне ад 18 да 25 гадоў, якіх угаварыў або за пэўную матэрыяльную узнагароду, афармлялі растэрміноўку на куплю, а тэлефоны перадавалі ашуканцу. Пасля абвінавачваны іх перапрадаваў, а грошы пускаў на асабістыя патрэбы», — адзначыла прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнаныя 104 чалавекі. Шкода ацэнена ў 635 мільёнаў рублёў, палова сумы кампенсаваная падчас следства.

Хлопец знаходзіцца пад вартай. Матэрыялы справы перададзены пракурору для накіравання ў суд. Маладзечанцу пагражае ад 3 да 10 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?