Група навукоўцаў з Швейцарыі, Нідэрландаў і Украіны прааналізавалі прынятыя еўрапейскім касмічным тэлескопам XMM-Newton рэнтгенаўскія прамяні з галактык ў сузор'і Персея (Abell 426) і туманнасці Андрамеды.

У прамянях была выяўленая анамальная эмісія фатонаў. Растлумачыць яе хібнасцю вымярэнняў ці іншымі фактарамі акрамя ўздзеяння цёмнай матэрыі нельга, мяркуюць навукоўцы.

На іх думку, такія сігналы з’яўляюцца пры распадзе «кандыдата на цёмную матэрыю» – гіпатэтычнай часцінкі пад назвай стэрыльнае нейтрына.

***

Цёмная матэрыя і цёмная энергія з’явіліся праз немагчымасць патлумачыць узаемадзеянні галактык у межах Стандартнай мадэлі. Многае тлумачаць тэорыі па-за межамі Стандартнай мадэлі, але пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя тэорыі цяжка.

Тэарэтычна, наш свет складаецца на тры чвэрці з цёмнай энергіі і на 22% — з цёмнай матэрыі. Але «злавіць» іх практычна немагчыма – цёмная матэрыя не ўзаемадзейнічае з электрамагнітным выпраменьваннем. Упершыню аб цёмнай матэрыі загаварылі ў 1922 годзе, калі астраномы Д. Джынс і Я. Каптэйн не змаглі патлумачыць вядомымі чалавеку сіламі рух зорак у нашай галактыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?