44-х гадовы жыхар вёскі Вішнева, вырашыўшы, што яго сужыцелька яму здраджвае, з рэўнасці падпаліў лазню, якая належыць Вішнеўскаму лясніцтву.

Здарэнне адбылося яшчэ ў кастрычніку. Прачнуўшыся ўвечары, пасля прыняцця спіртных напоеў, вышэйназваны жыхар убачыў, што яго сужыцелькі дома няма.

Успомніў, што да таго, як пачаць жыць з ім, жанчына сустракалася з работнікам лясгаса. І ў той момант жыхару Вішнева падалося, што яна пайшла да яго, каб здрадзіць.

Мужчына вырашыў, што зловіць здрадніцу на месцы злачынства. Прыбег да лясніцтва. Там убачыў, што топіцца лазня. Не паглядзеўшы, хто там унутры, для сябе вырашыў, што там знаходзяцца яго супернік і няверная сяброўка.

Збегаў дадому, узяў каністру бензіна, вярнуўся да лазні і падпаліў яе.

На шчасце, унутры нікога не было. Будынак жа згарэў цалкам.

«Цяпер раўніўцу і падпальшчыку пагражае ад 3 да 10 год», ­ падсумаваў следчы следчага камітэта Валожынскага РАУС Сяргей Лапцік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?