Нягледзячы на разбурэнні і эвакуацыю бліжэйшых дамоў, дзяўчына пагадзілася на прапанову няўдачлівага маладога чалавека.

У Нідэрландах у невялікім гарадку Ійсельстэйн на дах дома зваліўся аўтакран. З яго дапамогай малады чалавек спрабаваў зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне.

Хлопец на аўтакране мусіў падняцца да акна спальні сваёй каханай, праспяваць ёй песню і зрабіць прапанову. Аднак кран аказаўся незамацаваны, і яго страла звалілася на дах суседняга дома. Калі яе паспрабавалі падняць, яна зноў звалілася і ўчыніла яшчэ большыя разбурэнні. Давялося эваякуяваць жыхароў бліжэйшых дамоў.

Нягледзячы на гэтыя абставіны, дзяўчына дала сваю згоду і шчаслівая пара ўжо святкуе вяселле ў Парыжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?