Мужчыну, які спрабаваў адабраць кашалёк з грашыма, затрымалі, ён адмаўляецца даваць паказанні.

Напад на 12-гадовую дзяўчынку адбыўся ў вёсцы Новы Двор Шчучынскага раёна. Яна сядзела ва аўтамабілі і чакала вяртання з крамы сваёй цёткі. 55-гадовы мужчына, які праходзіў міма, заўважыў кашалёк, які ляжаў на сядзенні кіроўцы. Ён прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і запатрабаваў дакументы на аўтамабіль, нібыта, для праверкі. Дзяўчынка адмовілася. Тады зламыснік паспрабаваў забраць кашалёк, але школьніца схапілася за яго і не аддавала. Дарэчы, у кашальку былі 2 млн рублёў і 85 долараў.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, на дапамогу дзяўчынцы прыйшоў мужчына, якія якраз выйшаў з крамы. Ён спыніў зламысніка, неўзабаве прыбегла і цётка дзяўчынкі. Але пакуль яны выклікалі міліцыю, ён уцёк. Праўда, неўзабаве лжэміліцыянера, па арыентыроўцы, затрымаў участковы.

Дагэтуль мужчына, які знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, адмаўляецца даваць паказанні. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Рабаванне»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?