Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка лічыць справядлівай цану на газ, устаноўленую ў 2008 годзе ў памеры $179,5 за тысячу кубамэтраў (для Беларусі — $119). Зь ягоных словаў, канечне ўлічваць адлегласьць і тарыфы на транзыт газу, які ідзе ва Ўкраіну праз Узбэкістан, Казахстан і Расею.

«2500 (км) магістраль — вазьміце і пралічыце нацыянальны тарыф па транзыце, і вы пабачыце, якая цана газу мае быць ва Ўкраіне», — заявіў Юшчанка ў чацьвер на прэс-канфэрэнцыі па выніках 2007 году.

Юшчанка таксама падкрэсьліў неабходнасьць зьмяншаць спажываньне газу ва Ўкраіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?