Дырэктар Onliner.by Аляксандр Стэльмах заявіў пра сыход з кампаніі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Ён узначальваў партал апошнія шэсць гадоў. Прычыны сыходу Стэльмах не тлумачыць.

Кіраўнічы партнёр «Анлайнера» Ксенія Шураўка пракаментавала сітуацыю сайту marketing.by: «Мы ўдзячныя Аляксандру за ўсе гады працы ў кампаніі. … Нам цяжка было прыняць гэтае рашэнне, але перад намі стаяць новыя задачы і выклікі, якія патрабуюць новых падыходаў да іх вырашэння».

* * *

Паводле дадзеных сервіса Alexa, «Анлайнер» займае шостае месца ў рэйтынгу самых папулярных сайтаў у Беларусі. Прычым сярод беларускіх рэсурсаў - першае месца.

Паводле лічыльніка на самім «Анлайнеры», партал мае больш за мільён наведвальнікаў штодзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?