Хімікі каліфарнійскага ўніверсітэта Riverside стварылі новы тып перазапісвальнай паперы, на якой можна будзе друкаваць, затым сціраць тэкст, затым зноў друкаваць і гэтак неаднаразова.

З’яўленне лічбавых прылад у дамах, офісах і на прадпрыемствах не спыніла выкарыстання старой і надзейнай паперы. Большасць арганізацый па-ранейшаму працягвае друкаваць стосы дакументаў, да 400 млн тон у год, і гэтая лічба ўсё расце. Значная частка дакументаў і ў цяперашні час друкуецца і захоўваецца на паперы, але ў той жа час вялікая колькасць гэтых дакументаў становіцца смеццем пасля нядоўгага выкарыстання.

Для вырабу перазапісвальнай паперы вучоныя выкарыстоўваюць хімічныя ўласцівасці канкрэтных акісляльна-аднаўленчых фарбавальнікаў. Гэтыя фарбавальнікі наносяцца адзін раз, а пасля іх пласт пакрываюць адмысловай плёнкай. Для сцірання напісанага і паўторнага выкарыстання паперы яе трэба нагрэць да тэмпературы 115°C.

Для такой паперы тэмпература ў 115°C бяспечная. У звычайных лазерных прынтарах яна награваецца да 200°C, і тады часціцы тонара могуць звязвацца з яе паверхняй. Для перазапісвальнай паперы не патрэбныя чарнілы, што робіць яе выкарыстанне эканамічна выгадным і бяспечным для экалогіі. Гэта прывабная альтэрнатыва звычайнай паперы ў эпоху разумення важнасці захавання навакольнага асяроддзя.

Надрукаваны тэкст застаецца разборлівым каля 3 дзён — гэтага дастаткова, напрыклад, для чытання газет. Распрацаваную паперу лёгка вырабляць, яна танная, нетаксічная і не патрабуе шмат энергіі.

Цяпер навукоўцы занятыя пытаннем павелічэння цыклаў перазапісвання інфармацыі, пакуль што яны паставілі планку ў 100 цыклаў. Каманда працуе і над тым, каб тэкст заставаўся чытаным на працягу больш доўгага тэрміну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?