Хлопчык скраў арэхі, пасцелю, цвікі, інструменты, але нават не можа патлумачыць, чаму.

Пра тое, як знайшлі хлопчыка, які згубіўся і заблытаўся, распавяла старшы следчы Валожынскага аддзела Следчага камітэта Юлія Селятыцкая.

У пятніцу, 5 снежня, ён уцёк з дому. У суботу залез у адзін з дамоў, каб скрасці ежу.

Разбіў акно — следчыя называюць гэта адметнасцю ва ўсіх крадзяжах. У доме знайшоў арэхі, з’еў іх. Верагодна, думаў уладкаваць сабе месца для начлегу, таму скраў падушкі, пасцельную бялізну.

Раптам вярнуліся гаспадары. Хлопчык вырашыў схавацца ў шафе. Гаспадары заходзяць, бачаць, што іх абакралі, выклікаюць міліцыю. Жанчына ўзялася правяраць, што скралі яшчэ.

Зазірнула ў шафу і знайшла там падазраванага.

Калі прыехалі міліцыянеры, адзін з іх толькі працягнуў руку ўзяць хлопчыка, як той вырваўся і збег.

Будаваў шалаш у лесе, бо сорамна было вяртацца

Шукалі хлопчыка да серады, 10 снежня.

У гэты ж час адбыліся тры крадзяжы ў вёсцы Бурнейкі. Паўсюль злодзей выбіваў шыбы, краў прадукты, будаўнічыя матэрыялы: цвікі, пілу. Усе гэтыя прылады ён цягнуў у лес, дзе будаваў шалаш.

- Дамоў ён вяртацца не хацеў, таму што было сорамна, - тлумачыць следчая. - Хаця дома яго і даглядаюць, і любяць, гэта бачна.

Хлопчыка знайшоў участковы міліцыянер Дзяніс Богдан.

Ён заўважыў, што з работы вяртаецца мясцовы жыхар з заробкаў. Прапанаваў агледзець дом, бо ў вёсцы якраз былі крадзяжы. Слядоў крадзяжу не было, але міліцыянер заўважыў, што ў доме цёплы каларыфер. Пайшоў шукаць і знайшоў хлопчыка пад ложкам. Таго арыштавалі.

- Ён не разумее, што яго штурхае на гэтыя крадзяжы, - удакладняе следчая. - У доме ж ўсё ёсць.

Цяпер ён вучыцца у 9-м класе адной з валожынскіх школ. Жыве з працавітым бацькам і бабуляй - заслужаным педагогам. Іх характарызуюць як клапатлівых і акуратных. А вось маці пазбаўленая бацькоўскіх правоў і лёсам сына не цікавіцца.

Гэтай вясной хлопчыка ўжо лавілі на серыі крадзяжоў. Ён краў мабільныя тэлефоны, прадукты, дробязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?