17 снежня ён будзе змешчаны ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Урачыстая святая Імша-прывітанне Бэтлеемскага агню запланавана ў 17.30.

У гродзенскай катэдры агонь з Іерусаліма прабудзе да 7 студзеня.

«Увесь гэты час нашы парафіяне, а таксама прадстаўнікі іншых парафій, змогуць «забіраць» агонь да сваіх дамоў, — распавёў Catholic.by пробашч катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя кс. Ян Кучынскі. — 7 студзеня мы ўжо па традыцыі будзем віншаваць нашых праваслаўных братоў і прынясём Бэтлеемскі агонь».

У архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску агонь з Бэтлеема прыбудзе 21 снежня.

Агонь будзе ўрачыста ўнесены ў святыню перад нядзельнай Імшой на 13.00. Як удакладнілі ў архікатэдры, чакаецца, што ў цырымоніі прывітання Бэтлеемскага агню прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0