Беларускі фольк-гурт «Стары Ольса» зрабіў новы кавэр на заходніх рок-зорак. У праекце «Легенды.Live» на тэлеканале АНТ у іх выкананні прагучала песня Deep Purple «Сhild In Time».

Як распавялі музыкі парталу Tuzin.FM, тэкст не перакладалі, бо «няма сэнсу ў гэтых песнях у перакладзе». Для «Ольсаў» было важна менавіта выканаць славутую песню на старадаўніх інструментах.
Гурт хацеў бы выдаць цэлы альбом кавэраў на сусветных зорак, але ў такім выпадку прыйдзецца разбірацца ў аўтарскімі правамі. Таму пра падрыхтоўку такога выдання ці паўнавартаснай праграмы размовы пакуль не вядзецца.
Папярэдні сярэднявечны кавэр, песню Metallica «One», «Ольсы» таксама выканалі ў межах праекту «Легенды.Live». На кавэр звярнулі ўвагу замежныя музычныя СМІ, розныя відэа выканання набралі сумарна больш за 800 тысяч праглядаў.
-
Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»
-
Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю
-
Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?
Каментары