Урад дамовіўся з мааістамі пра адмену манархіі, што існавала стагодзьдзі, у рамках палітычнага пагадненьня. Галасаваньне было паказана па тэлевізіі ў рэжыме рэальнага часу.
Кароль краіны будзе працягваць жыць у палацы, ня маючы рэальнай улады, да красавіка 2008 году, калі пасьля выбараў гэта рашэньне ўступіць у сілу.