Абодва смайлікі не ўваходзяць у стандартны набор, але адаслаць іх, як і многія іншыя, можа любы, хто ведае ключавое слова. Словы для гэтых двух — (mooning) і (poolparty).

Цэнзура дабралася да версій Skype 6.22.0.107 і навейшых для Windows.

Але азадкі на MacOS, iOS, Android і іншых «аперацыёнках» застаюцца непрыкрытымі. Пытанне аб цэнзуры на афіцыйным форуме прадстаўнікі месенджара не каментуюць.

Гэта не першы выпадак цэнзуры схаваных смайлікаў у Skype. У красавіку з месенджара зніклі жаночыя ногі (hollest), злобныя твары (WTF) і (fubar) ды выява жэста «сярэдні палец» (finger).

Усе схаваныя смайлы ў Skype:

(ss) (call) (talk) (u) (time) (m) (film) (ph) (drunk) (punch) (ci) (toivo) (rock) (headbang) (bug) (poolparty) (talktothehand) (idea) (sheep) (cat) (bike) (dog)

(ss) (call) (talk) (u) (time) (m) (film) (ph) (drunk) (punch) (ci) (toivo) (rock) (headbang) (bug) (poolparty) (talktothehand) (idea) (sheep) (cat) (bike) (dog)

Таксама ў Skype можна адаслаць смайлікам сцяг любой краіны, набраўшы (flag:ХХ), дзе замест ХХ трэба падставіць код з дзвюх літар. Напрыклад, для Беларусі такі код – BY, а для Ўкраіны – UA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?