У Магілёве не была падоўжаная дамова аб арэндзе памяшканьня з партыямі ПКБ і БСДП. Офіс гэтых арганізацый месьціўся на вуліцы Ленінскай, 29. Яшчэ напачатку гэтага тыдня існавала вусная дамоўленасьць, што арэнда будзе працягнутая, аднак у апошні момант уласьнік памяшканьня адмовіўся заключаць новы кантракт. Таксама там жа месьціўся і офіс АГП, зь імі новая дамова была заключаная, але толькі на паўмесяца.

Намесьнік старшыні БСДП Анатоль Сідарэвіч так пракамэнтаваў сытуацыю: «У Магілёве ідзе падрыхтоўка да парлямэнцкіх выбараў. Улады спрабуюць пазбавіць партыйныя структуры легальных офісаў, дзе маглі б разьмясьціцца выбарчыя штабы кандыдатаў у дэпутаты. На кансьпіратыўнай кватэры ж заўсёды можна лёгка “павязаць” удзельнікаў сходу і асудзіць на 15 сутак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?